Филиал БГЭУ
"Минский торговый колледж"

Главная arrow Общежитие
Общежитие
«Маладыя галасы» Версия для печати Отправить на e-mail

«Маладыя галасы» 


12 лютага інтэрнатаўцы дружнай грамадой накіраваліся ў бібліятэку імя Я.Купалы. Там адбыўся творчы вечар паэтэсы Людмілы Клачко. Нягледзячы на малады ўзрост (ёй 23 гады) Людміла прыняла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Яна пераможца і прызёр мінскіх конкурсаў. У мінулым годзе ў серыі “Маладыя галасы” выдадзены зборнік вершаў паэтэсы “ На пару слов”.
  Людміла Клачко пазнаёміла слухачоў са своімі новымі лірычнымі вершамі, прачытала творы са зборніка, адказала на пытанні прысутных.
  Паэтэса прадставіла таксама сваіх сяброў-літаратараў – Сяргея Пудоўскага і Андрэя Камінскага, якія пад ўласны акампанемент на гітары выканалі некалькі лірычных песень на вершы Л.Клачко.

 
Мы ідзём на “Ладдзю Роспачы” Версия для печати Отправить на e-mail

Мы ідзём на “Ладдзю Роспачы” 


 Гурткоўцы зацікавіліся тэмай народнага тэатра лялек, гісторыя якога пачалася з XlV ст. Паказы Батлейкі адбываліся на Каляды і працягваліся да Стрэчання. Затым яе дзейнасць пашыралася і на іншыя святы, асабліва кірмашовыя.
 
 Беларускае тэатральнае мастацтва мае багатую гісторыю.
 
 Некалі даўно нашы продкі з дапамогай лялек звярталіся да багоў, каб тыя паслалі багаты ўраджай, адвялі навальніцу. Да нашых дзён захаваўся звычай на Масленіцу спальваць саламянае чучала, якое сімвалізуе зіму.
 
 Батлеечныя спектаклі былі вельмі папулярнымі. Паказы ладзіліся ў хатах, карчмах, на вуліцах, у магнацкіх дварах Сапегаў і Радзівілаў.

 
«Непатрэбнае сваяцтва» Версия для печати Отправить на e-mail

«Непатрэбнае  сваяцтва»


 

 7 студзеня 2014 года спаўняецца 175 гадоў чорна-беламу фотаздымку. З гэтай нагоды Нацыянальны гістарычны музей у Мінску пэўны час дэманстраваў унікальны фотапраект “Прыгожая фатаграфія” мяжы ХlХ – ХХ стагоддзяў . “Непатрэбнае сваяцтва”.

Каб быць даступнай большай колькасці гледачоў, выстава перамясцілася ў мікрараён Зялёны луг. У сценах бібліятэкі №17 яна не толькі набыла новыя рысы, але і дапоўнілася інтэрактыўнымі элементамі.  

Фотаздымкі для выставы прадставілі прыватныя калекцыянеры Дзмітрый Сярэбранікаў і Вячаслаў Ясевіч. Адказваючы на пытанне наведвальнікаў, чаму выстава мае такую дзіўную назву – “Непатрэбнае сваяцтва” – аўтары праекта прывялі шмат фактаў нядбайных адносін да сваёй духоўнай спадчыны, калі каштоўныя сямейныя рэліквіі людзі прадаюць за бясцэнак, дораць выпадковым асобам і нават выкідаюць. І глядзяць твары з фотаздымкаў на нас, нашчадкаў, з нямым дакорам. Забытыя, безыменныя людзі. Атрымліваецца, што нікому непатрэбнае сваяцтва.




 
«Паэтычная восень» Версия для печати Отправить на e-mail

«Паэтычная восень»

Напрыканцы кастрычнiка 2013 года члены гуртка "Спадчына " наведалi сталiчную бiблiятэку iмя Я.Купалы, дзе адбылiся традыцыйныя паэтычныя чытаннi. Сёлета ўжо 13-ыя . Адкрыў вечарыну старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiхась Пазнякоў. Ва ўступным слове ён успомнiў паэтаў, якiх ужо няма з намi i 100-ыя юбiлеi з дня нараджэння якiх адзначалiся нядаўна - Э.Агняцвет i С.Грахоўскага . М.Пазнякоў падзялiўся сваiмi ўспамiнамi пра сустрэчы з гэтымi людзьмi.

Далей выступiў паэт Навум Гальпяровiч. Ён прачытаў прысутным урыўкi з паэмы , якую напiсаў пасля падарожжа ў Кiтай . Цалкам твор надрукаваны ў газеце " ЛiМ" .

Паэт Анатоль Аўруцiн нагадаў слухачам , што ў кастрычнiку ў нашай краiне адзначаецца цудоўнае свята - Дзень мацi, а вытокi творчасцi любога паэта , бясспрэчна , у матчынай песнi . А.Аўруцiн прачытаў некалькi лiрычных вершаў , прысвечаных мацi, бацьку, роднай зямлi.

Завяршылi вечарыну маладыя паэткi - лаўрэаты прэмii Саюзнай дзяржавы i Мiнскага выканкама .




 

 
"Паэтычныя сустрэчы" Версия для печати Отправить на e-mail
Поэтические встречи в рамках кружка "Спадчына" в УО МГТК.

 
<< В начало < Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 Следующая > В конец >>

Всего 37 - 45 из 60
©УО МГТК
©

Template by

www.Ahadesign.eu