Филиал БГЭУ
"Минский торговый колледж"

Дзень роднай мовы Версия для печати Отправить на e-mail
Пра мову спрэчкі весці нам не трэба,
Бо так ужо заведзена здаўна,
Святыя словы - Хлеб, Матуля, Неба -
Нібы малітву, нам дае яна.
І брыдкіх слоў не знойдзеш у нашай мове,
Шукаць – калі не верыце – дарма,
Такіх вы не пачуеце ў размове –
У беларускай, проста, іх няма.
Ёсць дзесьці мовы лепшыя? Не верце!
Хоць сто краін вам прыйдзецца прайсці,
Але за беларускую – паверце -
У свеце мілагучней не знайсці.

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай — значыць любімай, дарагой, беларускай! Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Няма роднай мовы — няма народа. Жыве мова —жыве памяць продкаў, жыве народ! У свеце шмат цудоўных моў. Але наша беларуская - самая чыстая, яскравая, мілагучная. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову?  Сёння наш абавязак — гаварыць на роднай мове, шанаваць і берагчы яе! Няхай словы Ф.Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” будуць  своеасаблівым жыццёвым дэвізам для нас. 




















 
< Пред.   След. >
©УО МГТК
©

Template by

www.Ahadesign.eu