Филиал БГЭУ
"Минский торговый колледж"

Главная arrow 2017-й - Год науки в Беларуси arrow Метадычнае аб’яднанне выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры
Метадычнае аб’яднанне выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры Версия для печати Отправить на e-mail
14 красавіка 2017 года на базе філіяла прайшло Мінскае гарадское метадычнае аб’яднанне выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі па тэме: “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні беларускай мовы”. Галоўная мэта      пасяджэння :  паказаць выкарыстанне актыўных метадаў навучання і выхавання ў развіцці пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на вучэбных занятках і ў паза- вучэбнай дзейнасці па беларускай мове ў каледжы.
Удзельнікаў мерапрыемства сустакала наша танцавальная група “Нон-стоп” пад кіраўніцтвам Капыловай А.В., Гурневіч Наталля з майстар-класам па вырабу кветак, была арганізавана фотазона,  выстава метадычных матэрыялаў нашых супрацоўнікаў. На працягу метадычнага абꞌяднання дырэктар філіяла Космач Георгій Уладзіміравіч расказаў пра наш філіял, асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу; цыклавую камісію  мовазнаўства і літаратуры прэзентавала выкладчык рускай мовы і літаратуры,  старшыня цыклавой камісіі Новаш Дзіяна Алегаўна; выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Смулько Вольга Міхайлаўна, Бондарава Ала Сямёнаўна выступілі з дакладамі “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні беларускай мовы ў філіяле БДЭУ “Мінскі гандлёвы каледж” і “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на занятках  беларускай мовы праз лінгвакультуралагічны падыход”, у якіх тэарэтычна і практычна  паказалі спецыфіку заняткаў     беларускай мовай у нашым каледжы. Кіраўнік абꞌяднання па інтарэсах “Спадчына” Дайліда Аліна Віктараўна са сваімі гурткоўцамі правяла інтэрактыўнае культуралагічнае эсэ “Усё пачынаецца …з яйка”, дзе цікава і яскрава напярэдадні свята Вялікадня навучэнцы расказалі пра сімвалічнасць яйка ў гісторыі, літаратуры, мастацтве, пагулялі “ў біткі”, прапанавалі новыя падыходы ў афарбоўцы велікодных яек.
Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні метадычнага абꞌяднання!


















 
< Пред.   След. >
©УО МГТК
©

Template by

www.Ahadesign.eu