Филиал БГЭУ
"Минский торговый колледж"
Іншай мовы мы сэрцам не чуем… |
![]() |
![]() |
На высокім узроўні прайшло ў інтэрнаце мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Да гэтага свята навучэнцы падрыхтавалі мультымедыйны часопіс, які расказвае пра культурныя падзеі з жыцця краіны: цікавыя факты пра “алмаз ведаў”- Нацыянальную бібліятэку (здзівіла слухачоў тое, што ў мінулым годзе бібліятэку наведалі чытачы 1,4 мільёна разоў, гэта больш, чым прыйшло гледачоў на ўсе канцэрты па ўсёй краіне); пра гісторыю стварэння музея Я.Купалы; пра адкрыццё помніка У.Мулявіну; цікавыя звесткі пра Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа; пра жыццё народнага артыста Беларусі Г.Гарбука як прыклад самаадданага служэння нацыянальнай культуры і сваёй Айчыне. На мерапрыемстве гучалі беларускія песні, вершы ў выкананні навучэнцаў філіяла. Мова родная, мова дзядоў, Іншай мовы мы сэрцам не чуем. Мілагучнасцю любых нам слоў, Быццам музыкай душы чаруем. Л.Геніюш ![]() ![]() ![]() ![]() |
< Пред. | След. > |
---|