Филиал БГЭУ
"Минский торговый колледж"
Масленіца! |
![]() |
![]() |
А ў нас у інтэрнаце - Масленіца! Вось і дачакаліся мы з вамі вясёлай Масленкі з блінамі, варэнікам, смятанай…Прыляцела ластавіца! Села-пала на калу, Кіла масла па каму. А мы Масленіцу чакалі- Усю нядзельку выглядалі! Аказваецца, гэта свята ў нас захавалася з язычаскіх часоў. Гэта быў час праводзін зімы і гадання на блінах, пірагах. Паступова свята народнай Масленіцы ўсё больш пераўтваралася ў вясёлы і разгульны “пір на ўвесь мір”, у свята абжорства. На масленіцу каталіся на санках з ледзяных горак, ездзілі на конях, апраналі лялек-чучал, распальвалі кастры, наладжвалі гулянні. Але абавязкова - з паяданнем бліноў, пірагоў… Так, на масленіцу было прынята “есці да ікоты, піць да пярхоты, спяваць да надсаду, танцаваць да ўпаду”. У народзе лічылася, што нельга адмаўляцца ад святкавання Масленіцы. Існавала прыкмета, што той, хто не будзе святкааць з размахам, будзе жыць “у горкай бядзе”. І каб з намі такога не здарылася, мы святкуем Масленіцу штогод! З Несцеркай, загадкамі, прыказкамі, прыпеўкамі, гульнямі! А галоўнае – з блінцамі! Бліны - галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобны да сонца, якому людзі вельмі рады пасля доўгай зімы. У народзе кажуць: “Хто людзей весяліць, за таго увесь свет стаіць”. Вось і мы з вамі крыху павесяліліся, у гульні пагулялі, смачных бліноў пакаштавалі. Ну, што ж,здаровы бывайте! Бліны з варэннем спажывайце. Маслінку ўспамінайце, Свята праз год чакайце. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
< Пред. | След. > |
---|