“Роднае слова адчуваем душой” - XXV Мінскія паэтычныя чытанні
21 сакавіка ў сусветны Дзень паэзіі навучэнцы філіяла сталі ўдзельнікамі XXV Мінскіх паэтычных чытанняў, праведзеных Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імпрэза прайшла ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Прывітальным словам XXV Мінскія паэтычныя чытанні адкрыў старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў.
У аўтарскім выкананні публіка пачула вершы Валерыя Аляксандравіча Максімовіча, Маргарыты Латышкевіч, Анатоля Аўруціна, Валянціны Паліканінай, Уладзіміра  Мазго,  песні ў выкананні празаіка і барда Андрэя Зыгмантовіча.
На заканчэнні сустрэчы прагучала шмат цёплых слоў і падзякі ў знак павагі да творчасці беларускіх сучасных пісьменнікаў.