“Беларускія чыткі”
21 лютага ў інтэрнаце філіяла прайшло свята беларускай мовы. Гэта незвычайны зімовы дзень. У 1999 годзе па рашэнні ЮНЕСКА ён быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы.
Дзень роднай мовы - асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта. Шчырыя і цёплыя словы беларускай мовы упрыгожваюць наша жыццё!

Віншавальная паштоўка

Шаноўная, родная, любая Беларуская Мова!
Мы віншуем цябе са святам – Міжнародным днём роднай мовы! Беларуская мова, мы любім цябе за тое, што ты мілагучная, багатая на прыгожыя словы і трапныя выразы, найлепшая за ўсе мовы ў свеце. Ты старажытная, была блізкай і роднай для нашых дзядоў і прашчураў.
Мы абяцаем старанна цябе вывучаць, каб правільна вымаўляць твае гукі, пісаць без памылак твае літары, да месца ўжываць твае словы. Для нас вялікі гонар садзейнічаць твайму развіццю і росквіту.
Жадаем табе квітнець, прыгажэць і ўдасканальвацца!

Аматары роднага слова