Дзень роднай мовы
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
 З нагоды свята ўвесь тыдзень у філіяле праводзіліся мерапрыемствы: канцэртная пляцоўка “Я люблю Беларусь!”, майстар-клас па вырабу кветак, гульні, віктарыны, адкрытыя куратарскія гадзіны, трансляцыя відэаматэрыялаў і інш.
Сёння наш абавязак — гаварыць на роднай мове, шанаваць і берагчы яе! Няхай словы Ф.Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” будуць  своеасаблівым жыццёвым дэвізам для нас.