Іншай мовы мы сэрцам не чуем…
На высокім узроўні прайшло ў інтэрнаце  мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Да гэтага свята навучэнцы падрыхтавалі мультымедыйны часопіс, які расказвае пра культурныя падзеі з жыцця краіны: цікавыя факты  пра “алмаз ведаў”- Нацыянальную бібліятэку (здзівіла слухачоў тое, што ў мінулым годзе бібліятэку наведалі чытачы 1,4 мільёна разоў, гэта больш, чым  прыйшло гледачоў на ўсе канцэрты па ўсёй краіне); пра гісторыю стварэння музея Я.Купалы; пра адкрыццё помніка У.Мулявіну;  цікавыя звесткі пра Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа; пра жыццё народнага артыста Беларусі Г.Гарбука як прыклад самаадданага служэння нацыянальнай культуры і сваёй Айчыне. На мерапрыемстве гучалі беларускія песні, вершы ў выкананні навучэнцаў філіяла.  

Мова родная, мова дзядоў,
Іншай мовы мы сэрцам не чуем.
Мілагучнасцю любых нам слоў,
Быццам музыкай душы чаруем.

Л.Геніюш