100 гукаў вясны
6 сакавіка нашы навучэнцы, якія жывуць у інтэрнаце, наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа. Нас запрасілі на свята стылю, паэзіі і музыкі “100 гукаў вясны”.

Госці музея падчас мерапрыемства змаглі ўбачыць паказ калекцый адзення студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дызайна моды і аксесуараў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Таксама ўвазе наведвальнікаў быў прапанаваны паэтычны блок да 100-годдзя выдання паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.

Загадчык кафедры дызайна моды Алена Атраховіч расказала пра гісторыю стварэння калекцый, пра ролю моды і стылю ў штодзённым жыцці.

У мерапрыемстве таксама браў удзел артыст радыё і тэатра Алег Вінярскі, які чытаў вершы рускіх і беларускіх паэтаў-класікаў-пра каханне, пра вясну.